Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Віншуем пераможцаў!

11 кастрычніка 2018

5-7 кастрычніка 2018 г. на базе аздараўленчага лагера «Магістраль» адбылося Першынство Беларускай чыгункі па турысцка-прыкладным шматбор'і. Непасрэдная арганізацыя і правядзенне мерапрыемства была ўскладзена на культурна-спартыўны цэнтр. Спаборніцтвы ўключалі ў сябе наступныя віды праграмы: спартыўнае арыентаванне (начное ў зададзеным кірунку), тэхніка пешаходнага, воднага і веласіпеднага турызму, а таксама камбінаваная эстафета, якая ўключала ў сябе ўсе пералічаныя віды спартыўнай праграмы. Ва ўпартай барацьбе, абыйдучы супернікаў усяго на адно ачко, каманда Віцебскага аддзялення заняла 1 агульнакаманднае месца. Таксама лепшы вынік Віцебскія чыгуначнікі паказалі на дыстанцыі спартыўнага арыентавання, у тэхніцы пешаходнага турызму і камбінаванай эстафеце.

У складзе зборнай каманды прымалі ўдзел работнікі прадпрыемстваў Віцебскага аддзялення дарогі: Казлоў Сяргей (КСЦ), Раздробенко Дзмітрый (КСЦ), Васіленка Уладзімір (УРБ НОД-6), Буковец Алена (НОДН НОД-6), Новікаў Сяргей (НОДХ), Пушкары Аляксей (ДВЦ), Мазанік Вячаслаў (ПЧ-12), Мухо Фёдар (ТЧ-17), Осипук Наталля (КСЦ), Кавалёнак Таццяна (КСЦ), Паражинская Марына (КСЦ).
Віншуем пераможцаў!
Да спісу навін за 2018 год