Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Віншуем пераможцаў!

5 лютага

1-3 лютага 2019 года на базе Культурна-спартыўнага цэнтра Баранавіцкага аддзялення дарогі прайшоў чэмпіянат Беларускай чыгункі па лыжных гонках. Праграма спаборніцтваў уключала ў сябе асабістае першынство сярод мужчын і жанчын ва ўзроставых катэгорыях да 35 гадоў і старэйшыя за 35 гадоў, а таксама камандную эстафету. У няпростай барацьбе каманда Віцебскага аддзялення заняла 3 агульнакаманднае месца. Віцебскія чыгуначнікі паказалі трэці вынік на дыстанцыі каманднай эстафеты. Ва ўзроставай катэгорыі да 35 гадоў сярод мужчын трэцяе месца заняў Юрый Фамін, а сярод жанчын трэцяе месца заняла Таццяна Кавалёнак.
У складзе зборнай каманды прымалі ўдзел работнікі прадпрыемстваў Віцебскага аддзялення: Кавалёнак Таццяна (інструктар-метадыст КСЦ), Леванов Сяргей (інструктар-метадыст КСЦ), Фамін Юрый (старэйшы майстар ВЧД-11), Івашчанка Наталля (кантралёр ТЧ-16).
Віншуем пераможцаў!
Да спісу навін за 2019 год