Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Віншуем пераможцаў спаборніцтваў па боўлінгу!

26 лютага

У рамках рабочай спартакіяды прайшлі спаборніцтвы па боўлінгу сярод арганізацый Віцебскага аддзялення дарогі. У гэтым годзе месцам правядзення спаборніцтва быў абраны Полацк - боўлінг «Сфера».
За перамогу змагаліся 18 каманд. Сярод удзельнікаў былі і вопытныя гульцы, і тыя, хто ўпершыню сыграў у боўлінг. Кожны стараўся «выбіць страйк» і набраць максімальную колькасць ачкоў. Спаборніцтвы праводзіліся ў фармаце каманднай гульні, удзельнікі каманды выконвалі кідкі па чарзе па фрэймы. За гульню кожны разыгрываў 10 фрэймаў.
Ўдача ўсміхнулася спартсменам станцыі Полацк - яны сталі першымі. З невялікім адрывам ад іх ішла каманда галаўнога прадпрыемства аддзялення дарогі - у яе «срэбра». Тройку прызёраў замкнулі работнікі Полацкай дыстанцыі шляху. Лепшы вынік сярод дзяўчат паказала інжынер-тэхнолаг станцыі Полацк Хашковская Вераніка - 128 ачкоў, у мужчын лепшым стаў электраманцёр Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Якаўлеў Сяргей з вынікам 139 ачкоў.
Дзякуючы добрай тэхніцы і майстэрству, гульня атрымалася захапляльнай і рызыкоўнай. У сваю чаргу, усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі станоўчыя эмоцыі і зарад добрага настрою.
Да спісу навін за 2019 год