Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Віншуем пераможцаў!

4 сакавіка

Сталовая ўчастка вытворчага харчавання УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» па выніках працы за 2018 год заняла трэцяе месца дарожнага агляду-конкурсу на лепшую вытворчую сталовую Беларускай чыгункі. Увайсці ў тройку лідэраў калектыву дапамаглі высокі ўзровень адказнасці кожнага спецыяліста і пастаяннае ўдасканаленне якасці выпускаемай прадукцыі.
Для Віцебскага вузла дадзеная сталовая - базавая. Размяшчаецца яна на тэрыторыі лакаматыўнага дэпо Віцебск і разлічана на 68 пасадачных месцаў. Пры сталовай працуе буфет, у якім, акрамя тавараў у пашыраным асартыменце, можна набыць мучныя і кандытарскія вырабы ўласнай вытворчасці, а таксама паўфабрыкаты.
Ступень ахопу гарачым харчаваннем складае амаль 35%. Штодня ў сталовай сілкуецца каля 175 работнікаў лакаматыўнага дэпо і чыгуначнікаў іншых структурных падраздзяленняў. Да прыкладу, сталовая забяспечвае гарачым харчаваннем работнікаў вагоннага дэпо: штодня ў сталовай-раздатачнай прадпрыемствы сілкуецца каля 130 чалавек. Ёсць попыт і на прадукцыю, якая прадаецца ў буфеце.
Дзякуючы тэхналогіі «шокавай» замаразкі чыгуначнікі могуць атрымаць гарачы абед у любы час сутак. Сапраўднае выратаванне для тых, хто працуе ў начныя змены або ў аддаленасці ад аб'екта вытворчага харчавання. Гэтай паслугай штодня карыстаюцца амаль 120 чалавек з 12 структурных падраздзяленняў. Таксама каля 20 порцый заказваюць машыністы і памочнікі машыністаў, якія спыняюцца ў доме адпачынку лакаматыўных брыгад.

Да спісу навін за 2019 год