Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Віншуем пераможцаў спаборніцтваў па валейболе!

11 сакавіка

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня прайшлі фінальныя гульні па валейболе сярод жаночых каманд спартакіяды Віцебскага аддзялення. У спаборніцтвах прынялі ўдзел чатыры каманды: галаўное прадпрыемства аддзялення дарогі, Лакаматыўнае дэпо Віцебск, Станцыя Віцебск, Полацкая дыстанцыя шляху. Па выніках лёсавання і выступленні на папярэдніх гульнях яны былі падзелены на дзве падгрупы, у якіх адбыліся гульні за выхад у фінал. Пасля першых сустрэч у гульні за 3-4 месца сустрэліся каманды ДС Віцебск і ПЧ Полацк. З лікам 2: 0 бронзавыя медалі заваявала каманда ДС Віцебск.
У фінал выйшлі каманды НОД-6 і ТЧ-16. З лікам 2: 0 перамагла каманда апарата аддзялення НОД-6.
Віншуем пераможцаў!
Да спісу навін за 2019 год