Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

База адпачынку «Суя»

Кантактная інфармацыя:
Тэл.: + 375 212 37 81 75, 
           + 375 29 715 71 91

Возера Суя - адно з найпрыгажэйшых азёр полацкай зямлі, на беразе якога, у асяроддзі хваёвага лесу, і размясцілася база адпачынку «Суя» культурна-спартыўнага цэнтра УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі".
Жывапісная беларуская прырода, чыстае паветра, удалечыні ад гарадскога шуму і мітусні.
Тут створаны ўсе ўмовы для выдатнага баўлення часу. Для тых, хто аддае перавагу камфорт і ўтульнасць маюцца выдатныя гасцявыя домікі, у якіх ёсць усё неабходнае: гасцёўня з камінам, банкетная зала, абсталяваная кухня, спальныя пакоі.
Для аматараў актыўнага адпачынку прапануем згуляць у більярд, праплысці на лодцы і парыбачыць.
Можна правесці час за прыемнай гутаркай на свежым паветры ў коле сяброў або блізкіх, наведаўшы лазню і прыгатаваўшы выдатны шашлык на мангале.
База адпачынку «Суя» падыдзе як для правядзення карпаратыўных мерапрыемстваў, сямейных святаў і ўрачыстасцяў, так і для калектыўнага адпачынку з сябрамі ці ж наадварот, у адзіноце з прыродай.
Для тых, хто жадае адпачыць і правесці час з карысцю лепшага месца не знайсці! Чакаем вас у госці!
Карта праезду:
База адпачынку «Суя» культурна-спартыўнага цэнтра УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» знаходзіцца ў 20 км ад Полацку на поўдзень па дарозе Р46 (Полацк - Лепель). Праехаўшы 16 км ад ж / д вакзалу Полацк па паказальніку павярнуць налева (55.357893, 28.805243). Далей па асфальтаванай дарозе праехаць 3 км да павароту на лясную дарогу. Пасля павароту направа (55.332607, 28.821094) праехаць па лясной дарозе яшчэ каля 600 м. Вы на месцы!