Санаторый «Чыгуначнік»
Медыцынскае абслугоўванне ў санаторыі “Чыгуначнік ажыццяўляецца па наступных відах работ і паслуг:
- дыеталогія;
- лячэбная фізкультура;
- масаж;
- неўралогія;
- нетрадыцыйная медыцынская дзейнасць: класічная акупунктура, фітатэрапія, электрапунктурная дыягностыка і рэфлексатэрапія;
- першасная (даўрачэбная) мыдыка-санітарная дапамога;
- псіхатэрапія;
- рэабіліталогія;
- тэрапія;
- фізіятэрапія.
Профіль санаторыя:
Захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы:
- Ішэмічная хвароба сэрца (стэнакардыя напружвання ФК-П, постінфарктны кардыясклероз, інфаркт міякарда ў анамнэзе даўнасцю болей за 1 год);
- Артэрыяльная гіпертэнзія I-II ступені;
- Кампенсаваныя парокі сэрца;
- Атэрасклероз сасудаў канечнасцяў.
Захворванні органаў харчавання:
- Хранічны гастрыт;
- Няўскладненае язвавае захворванне страўніка і 12-перснай кішкі без абвастрэння;
- Хранічны некалькулёзны халецыстыт;
- Хранічны панкрэатыт;
- Хранічны гепатыт ў стадыі кампенсацыі;
- Хранічны няязвавы каліт у перыяд рэмісіі.
Захворванні органаў дыхання:
- Хранічны бранхіт у фазе рэмісіі ДН 0-1 ст.;
- Бранхіяльная астма ў міжпрыступны перыяд ДН 01-I ст.;
- Хранічныя захворванні насаглоткі (рыніт, танзіліт, сінусіт, фарынгіт, ларынгіт без абвастрэння);
- Частыя прастудныя захворванні.
Захворванні нервовай сістэмы:
- Хваробы перыферычнай нервовай сістэмы (радыкуліты, радыякуланеўрыты, плексіты);
- Пачатковыя праявы атэрасклероза сасудаў галаўнога мозга;
- Мігрэнь;
- Функцыянальныя расстройствы нервовай сістэмы (вегетасасудзістая дыстанія, неўрозы, астэнанеўратычныя станы, сіндром хранічнай стомленасці).
Захворванні апорна-рухальнага апарата:
- Астэахандроз, спандылёз;
- Артрыты абменнага характару;
- Першасны дэфармуючы астэаартроз.
Дыягнастычныя даследаванні:
- электракардыяграфія (электракардыёграфы «Cardiovit-AT-10», Швейцарыя; «ЭК 1Т – 03N12», Расія),
- электрапунктурная дыягностыка па метадзе Фоля, метадзе Накатані (рэфлексатэрапеўтычны апарат «Кадр-16 К», Рэспубліка Беларусь).
Мінеральная вада
- Па хімічным складзе натуральная мінеральная вада хларыдныя натрыевая з наяўнасцю кальцыя і магнія, расольная (М 75,6 г/л).
Асноўныя віды лячэння:
- Водалячэнне: лячэбныя мінеральныя ванны і лячэбныя душы: Шарко, цыркулярны.
- Гразелячэнне: выкарыстоўваюцца аплікацыі гразевыя сапрапелевыя.
- Фітатэрапія: прадугледжвае пітнае лячэнне.
- Лячэбны масаж: ручны, механічны, вакуумны (апарат «Physiovac», Германія), пнеўмакампрэсійны (апарат «Lympha-mat digital», Германія) масаж, вібрамасаж (вібраплатформа «Fitvibe», Германія).
- Інгаляцыі: з эўкаліптам, шчолачныя, з маслам абляпіхі, з календулай, з бранхалітычнай сумессю.
- Электрасветалячэнне: сінусаідальныя мадуляваныя токі, гальванізацыя, ультрагукавая тэрапія, электрафарэз лекавых рэчываў, электрастымуляцыя мышцаў, дыядынамічныя токі, УВЧ-тэрапія, КВЧ-тэрапія, ультрафіялетавае апраменьванне (мясцовае), магнітатэрапія мясцовая, фотамагнітатэрапія (мясцовая), лазэратэрапія, ампліпульстэрапія, лячэнне палярызаваным святлом, фонафарэз лекавых рэчываў.
- ЛФК: зала лячэбнай фізкультуры абсталявана трэнажорамі і прыстасаваннямі для правядзення механатэрапіі, велатрэніровак, лячэбнай гімнастыкі.
- Рэфлексатэрапія: класічнае іголкаўколванне, мікріголкаўколванне, электрапунктура («Кадр-16А», Рэспубліка Беларусь), святлопунктура («Кадр-16ДР-2», Рэспубліка Беларусь), рэфлексатэрапія мікрасістэм кісці, рэфлексатэрапія мікрасістэм ступні, праграванне кропак акупунктуры мінімоксамі, прыпяканне кропак акупунктуры цыгарамі.
- Псіхатэрапія: праводзяцца рацыянальная, гіпнасугестыўная, цялесна-арыентаваная тэрапія, аўтагенная трэніроўка (і яе мадыфікацыі), прагрэсіўная мышачная рэлаксацыя па Джэкабсону, медытацыя, нейралінгвістычнае праграміраванне, групавыя дыскусіі, дзіцячая гульнёвая групавая псіхатэрапія, музыкатэрапія, эмацыянальна-стрэсавая тэрапія, ароматэрапія.
- Сухапаветраныя вуглякіслыя ванны («Рэабокс», Расія);
- Гіпаксітэрапія («Бія-Нова-204», Расія);
- Біярэзанансная тэрапія;
- Інфрачырвоная саўна.
Працуюць урачы:
- урач-тэрапеўт першай катэгорыі (Лапавухава Клаўдзія Пятроўна)
- урач-рэабілітолаг першай катэгорыі (Васкабойнікава Святлана Паўлаўна)
- урач-неўролаг першай катэгорыі (Брацянкова Святлана Канстанцінаўна)
- урач-псіхатэрапеўт кандыдат медыцынскіх наук (Марчанка Аляксандр Аляксандравіч)