Санаторый «Чыгуначнік»
Адрас: | 211230, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, Віцебскі раён, в. Малыя Лётцы |
Контактныя тэлефоны, факс: | тэл./факс 37 92 55, 29 71 17 |
Галоўны ўрач | Марчанка Аляксандр Аляксандравіч тэл. (+375 212) 37 92 55 |
Рэалізацыя пуцёвак |
тэл. (+375 212) 29 71 17, letsy.rw@yandex.by |
Санаторый «Чыгуначнік» УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» размешчаны на кліматабальнеалагічным курорце Лётцы. Маляўнічы ўзгорысты ланшафт, азёры ледніковага паходжання з праточнай крынічнай вадой, прыгожы лесапарк, пясчаныя пляжы возера Шэвіна, мяккі ўмерана-кантынентальны клімат з пераважным ясным малавоблачным надвор’ем утвараюць натуральнае гаючае асяроддзе для ўзнаўлення здароўя і складаюць рэкрэацыйную аснову курорта.
Санаторый «Чыгуначнік» размешчаны ў экалагічна чыстай мясцовасці ўдалечыні ад прамысловых аб’ектаў за 20 км на захад ад г. Віцебска.
Інфраструктура курорта прадстаўлена паштовым аддзяленнем, палацам культуры, 5 крамамі, кулінарыяй, 2 барамі, кафэ, павільёнам чыгуначнага вакзала. Агульная колькасць месцаў: 70, санаторый для дарослых (дзеці прымаюцца ва ўзросце ад 4 год).